Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны са святам

13.05.2023

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны са святам

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя глыбачане!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

Раней гэты дзень быў прысвечаны толькі гербу і сцягу Беларусі. 12 красавіка 2023 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь свята было перайменавана. Новая назва дазволіць аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі.

Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн падкрэсліваюць суверэнітэт дзяржавы. З павагі да дзяржаўнай сімволікі, шанавання духоўных каштоўнасцей народа і культурнай спадчыны краіны пачынаецца любоў да Радзімы, усведамленне прыналежнасці да яе лёсу і адказнасці за будучыню.

Патрыятызм кожнага чалавека непарыўна звязаны з павагай да галоўных сімвалаў сваёй краіны. Шанаваць і паважаць свае сцяг, герб і гімн – абавязак і справа гонару кожнага беларуса. Гэтыя нацыянальныя каштоўнасці адлюстроўваюць веліч і прыгажосць роднай зямлі, пераемнасць гістарычных традыцый і непарыўную сувязь мінулага, сучаснага і будучага краіны, міралюбівы характар беларусаў.

Нашы дзяржаўныя сімвалы аб'ядноўваюць нас у адну вялікую сям'ю, напаўняюць сэрцы гонарам за прыналежнасць да народа з багатай гісторыяй і слаўнымі традыцыямі.

У гэты святочны вясновы дзень жадаем вам моцнага здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць Радзімы.

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў