Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
25.08.2025
Перадавіка жніва Сяргея Зелянкевіча з намалотам у 2000 тон павіншавалі старшыня Глыбоцкага райвыканкама Пётр Белусь, яго першы намеснік – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксей Абрамчык, старшыня Глыбоцкай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Наталля Зяновіч і намеснік генеральнага дырэктара Глыбоцкага МКК Іосіф Пачкоўскі.
Пётр Белусь сказаў, віншуючы камбайнера:
– Гэта няпроста было зрабіць, улічваючы тыя ўмовы надвор'я, якія склаліся ў сезон жніва. Жадаю вам, каб надвор'е спадарожнічала вашай працы, каб Ваш "жалезны конь" не падводзіў вас, каб бункер напаўняўся як мага хутчэй.
Наталля Зяновіч таксама выказала ў адрас Сяргея Зелянкевіча віншаванні, уручыла яму грамату ад прафсаюза работнікаў АПК і грашовую прэмію. Яе словы, звернутыя да Сяргея, гучалі са шчырай радасцю: "Я ж казала, што прыеду цябе віншаваць і з дзвюма тысячамі тон!"
– Гэта важкі ўклад у агульны каравай раёна. 2000 тон – гэта тая планка, якая дасягаецца не кожным камбайнерам. Вам удалося гэта зрабіць, – сказаў у сваю чаргу Іосіф Пачкоўскі, падкрэсліваючы значнасць дасягнення. – Вялікая падзяка вам за вынік, за сур'ёзнае стаўленне да справы. У вас засталіся не самыя простыя ўчасткі палёў пад жніво, жадаю ўбраць збожжавыя на іх як мага хутчэй і намалаціць чарговую тысячу тон.
Ад Глыбоцкага МКК Сяргею Зелянкевічу - грамата, падарунак і грашовая прэмія.
Затым Пятру Белусю і Сяргею Зелянкевічу былі ўручаны хлебныя караваі са збожжа новага ўраджаю – сімвал шчодрасці зямлі і пладоў упартай працы.
– Я ўдзячны ўсім за такую цёплую сустрэчу. Дасягнуць такога выніку мне дапамагла, перш за ўсё, зладжаная праца ўсёй каманды, падтрымка кіраўніцтва і, вядома ж, любоў да сваёй справы. Выказваю шчырую падзяку кіраўніцтву Глыбоцкага раёна, малочнакансервавага камбіната і прафсаюзу работнікаў АПК за ўвагу да працаўнікоў сельскай гаспадаркі, – сказаў на заканчэнне ўрачыстасці Сяргей Зелянкевіч.