Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Марафон "Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў", прысвечаны юбілею Глыбоцкага раёна працягваецца

21.03.2025

Марафон "Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў", прысвечаны юбілею Глыбоцкага раёна працягваецца

Чарговая сустрэча ўдзельнікаў марафону адбылася ў Падсвільскай сярэдняй школе імя П.М. Казлова.

На мерапрыемстве сабраліся кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, дэпутаты і навучэнцы школы. У ліку запрошаных былі старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, пракурор Глыбоцкага раёна Валерый Дайлідзёнак, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяна Гаўрылава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Людміла Карніловіч.

- 85 гадоў - гэта значная дата для кожнага, хто любіць сваю малую радзіму, хто ўклаў часцінку сваёй душы ў станаўленне і развіццё нашага ўтульнага і гасціннага раёна. Ён стаў такім дзякуючы добрасумленнай працы яе жыхароў - працавітых, ініцыятыўных і таленавітых людзей.

Наш край мае дастойную, багатую добрымі традыцыямі і слаўнымі справамі гісторыю, - адзначыла Вера Цяліца.

Удзельнікі марафону "Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў" звярнуліся да моладзі.

Валерый Дайлідзёнак, пракурор Глыбоцкага раёна:

- Перад вамі адкрыта шмат дарог, але вы заўсёды павінны памятаць аб вашых каранях і перадаваць гэтую памяць наступным пакаленням.

Таццяна Гаўрылава, начальнік аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Белая Русь":

- Дарагія хлопцы, віншую вас з гэтай знамянальнай падзеяй - 85-годдзем раёна. Вы - будучыня нашай краіны, нашага рэгіёну. Будзьце смелымі, мэтанакіраванымі, працавітымі, з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Будзьце годнымі прадаўжальнікамі слаўных традыцый Падсвільскага краю.

На сустрэчы ў Падсвільскай школе таксама адбылася акцыя па перадачы мастацкага элемента для стварэння тэматычнага пано "Любімы куток майго раёна", прысвечанага 85-годдзю Глыбоцкага раёна.

Работнікі культуры Глыбоччыны ініцыявалі выраб пано ў тэхніцы лапікавага шыцця, і на перададзеным элеменце намаляваны герб Падсвілля.

– Гэта пано стане сімвалам нашай любові да роднага краю і яго гісторыі, – падкрэсліла Вера Міхайлаўна Цяліца, старшыня раённага Савета дэпутатаў.