Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

На глыбоцкай сцэне выступілі лепшыя вакалісты рэгіёна

26.02.2025

На глыбоцкай сцэне выступілі лепшыя вакалісты рэгіёна

Занальны адборачны тур XXXІ абласнога конкурсу патрыятычнай песні "Песні юнацтва нашых бацькоў" прайшоў 26 лютага ў Глыбокім.

За перамогу ў творчым спаборніцтве змагаліся больш за дваццаць таленавітых маладых выканаўцаў (пераможцы раённых тураў) з Глыбоцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Докшыцкага, Міёрскага, Пастаўскага, Ушацкага, Шаркаўшчынскага, Полацкага раёнаў і горада Наваполацка. Глыбоччыну на конкурсе прадставілі настаўнік па класе акардэона Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтваў Эла Драгун і кіраўнік студыі "Архіў" Гарадскога Дома культуры Ірына Скрага.

Канкурсанты, па традыцыі, выканалі па дзве песні - грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі і беларускі хіт. А гэта значыць, што гледачы ўбачылі больш за сорак яркіх, запамінальных канцэртных нумароў.

Членам журы прыйдзецца вельмі нялёгка, бо з двух дзясяткаў добрых вакалістаў ім трэба будзе абраць самых-самых.

Вынікі адборачнага тура стануць вядомыя праз некалькі дзён.