Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Наталля Марковіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, правяла прамую тэлефонную лінію

08.10.2024

Наталля Марковіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, правяла прамую тэлефонную лінію

Сенатар па Глыбоцкай выбарчай акрузе, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Наталля Марковіч правяла прамую тэлефонную лінію па пытаннях сямейнай палітыкі і ўдасканаленнi заканадаўства ў сферы шлюбу і сям'і.

– Справядлівыя і эфектыўныя законы у галіне сям'і забяспечваюць абарону інтарэсаў грамадзян, садзейнічаюць умацаванню інстытута сям'і, - адзначыла Наталля Марковіч.

Яна таксама падкрэсліла, што грамадскае абмеркаванне і ўцягванне грамадзян у гэтую працу праз прамыя тэлефонныя лініі спрыяе шырэйшаму разуменню сітуацыі, уліку меркаванняў і патрэб насельніцтва.

– Гэты працэс спрыяе фарміраванню больш справядлівых і эфектыўных мер па развіццю сямейнай палітыкі і заканадаўствы ў сферы шлюбу і сям'і. Такі абмен думкамі і ідэямі стымулюе грамадскі дыялог і актыўны ўдзел грамадзян у фарміраванні законаў і мер, якія тычацца кожнай сям'і і кожнага чалавека ў Беларусі, - заявіла сенатар.