Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Наталля Паўлючэнка, Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, з рабочым візітам наведала Глыбоцкі раён

21.07.2025

Наталля Паўлючэнка, Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, з рабочым візітам наведала Глыбоцкі раён

18 ліпеня з рабочым візітам Глыбоцкі раён наведала Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Наталля Паўлючэнка.

Яна правяла прыём грамадзян, і адным з самых яркіх момантаў стала сустрэча з глыбачанкай Тамарай Дайлідовіч, актыўнай наведвальніцай аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян Глыбоцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

І ведаеце, што самае галоўнае? Тамара Пятроўна прыйшла не са скаргамі, а са шчырай удзячнасцю. І гэта, пагадзіцеся, дарагога варта!

У рамках рабочага візіту ў Глыбоцкі раён Наталля Паўлючэнка азнаёмілася з работай Глыбоцкага сацыяльнага пансіяната "Вішнёвы".

Гэта ўстанова, закліканая забяспечыць годнае жыццё і рэабілітацыю для людзей з інваліднасцю і пажылых грамадзян, прадэманстравала высокі ўзровень арганізацыі і клопату пра сваіх падапечных.