Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь Анатолій Сіўко павіншаваў з Днём маці

14.10.2024

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолій Сіўко павіншаваў з Днём маці

Дарагія жанчыны! Сардэчна віншую вас з Днём маці!

Дарагія жанчыны!

Сардэчна віншую вас з Днём маці!

Для кожнага чалавека няма на свеце нікога бліжэйшага і даражэйшага за жанчыну, якая падарыла яму жыццё. Слова “мама” неаддзельнае ад такіх паняццяў, як Радзіма, сям’я, мір і шчасце – усяго таго, што з’яўляецца для людзей найвышэйшай каштоўнасцю. Мацярынская любоў – надзейная, магутная сіла, апора духоўнасці, высокай маральнасці, грамадзянскасці і патрыятызму.

Дзень маці – гэта не толькі даніна глыбокай павагі і любові да вас, але і прызнанне на дзяржаўным узроўні важнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям’я і мацярынства з’яўляюцца прыярытэтамі дзяржаўнай палітыкі краіны.

Нізкі паклон вам за нястомную працу і цярпенне, за высокую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабрыні! Моцнага вам здароўя, любові вашых дзяцей і ўнукаў, дабрабыту і душэўнага спакою.

Анатолій Сіўко,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.