Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна
накіравала віншаванні да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі!

06.11.2024

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна накіравала віншаванні да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна! Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!


Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!

 

          Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

          Гэтая гістарычная дата вяртае нас да ўрокаў мінулага, дазваляе па вартасці ацаніць многія дасягненні савецкай эпохі.

          Бясплатныя і даступныя адукацыя і медыцынскае абслугоўванне, васьмігадзінны працоўны дзень, свабода сумлення і роўнасць грамадзянскіх правоў мужчын і жанчын – гэтыя і іншыя выгоды, якія сталі неад’емнымі ў нашым жыцці, бяруць пачатак з кастрычніка 1917 года.

          Выказваем упэўненасць, што і ў далейшым, абапіраючыся на вопыт і мудрасць старэйшых пакаленняў, энергію і творчасць маладых, мы будзем паслядоўна вырашаць задачы па ўмацаванні эканомікі нашага раёна, зможам забяспечыць дабрабыт і працвітанне роднага краю.

          Жадаем вам, дарагія землякі, здароўя і дабрабыту, спакою і міру, аптымізму і поспехаў ва ўсіх справах.

 

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.