Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва раёна накіравала віншаванні да дня ведаў

30.08.2024

Кіраўніцтва раёна накіравала віншаванні да дня ведаў

Паважаныя жыхары Глыбоччыны!

Паважаныя жыхары Глыбоччыны!

 

          Ад імя кіраўніцтва раёна прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём ведаў!

          Свята першага званка стала не проста традыцыйным святам, а сведчаннем глыбокай павагі грамадства да ведаў і навукі. Гэта знамянальны дзень, з якога пачынаецца дарога ў будучыню, у цікавае жыццё, напоўненае дзіўнымі адкрыццямі, радасцю пазнання і сапраўднай дружбы. Менавіта ў школе закладваюцца першыя навыкі вучобы, фарміруецца адукаваная і культурная асоба, выхоўваецца грамадзянін.

          Упэўнены ў тым, што настаўнікі і вучні Глыбоцкага раёна ўнясуць дастойны ўклад у ажыццяўленне высакароднай мэты – фарміраванне інтэлектуальнага патэнцыялу, дасягненне высокага ўзроўню дабрабыту і духоўнай культуры нашага народа.

          Дарагія навучэнцы! Настойліва заваёўвайце вышыні навукі, цаніце дружбу і ўзаемавыручку. Няхай гэты навучальны год прынясе вам удачу і наблізіць да ажыццяўлення запаветнай мары.

          Паважаныя настаўнікі і выкладчыкі! Захоўвайце вернасць свайму святому прызванню. Няхай у вашых сэрцах заўсёды гарыць агонь любві да вучняў, служэння ідэалам асветы і дабра.

          Паважаныя бацькі! Будзьце церпялівымі да сваіх дзяцей, мудра стаўцеся да іх патрэб і інтарэсаў.

          Жадаем усім моцнага здароўя, бясконцай энергіі і аптымізму.