Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
23.08.2024
Паважаныя работнікі і ветэраны органаў дзяржаўнай статыстыкі Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі.
Праца аддзела статыстыкі Глыбоцкага раёна надзвычай патрэбна для прыняцця любога дзяржаўнага рашэння. Дзякуючы добрасумленнай працы спецыялістаў, іх прафесіяналізму, адказнасці, скрупулёзнасці, зладжанаму ўзаемадзеянню з суб’ектамі гаспадарання і іншымі службамі раёна забяспечваецца дакладнае выкананне ўсіх пастаўленых задач.
Упэўненыя, што і ў далейшым сумленнасць і адданасць любімай справе дазволяць работнікам аддзела статыстыкі Глыбоцкага раёна спраўляцца з усімі складанымі пытаннямі.
Словы ўдзячнасці выказваем ветэранам, якія заклалі асновы дзеючай сістэмы і вучылі маладых калег, перадаючы ім свой багаты вопыт.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў, а таксама новых ідэй і дасягненняў.
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт,
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.