Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
29.11.2024
Паважаныя юрысты, работнікі і ветэраны юрыдычнай сферы дзейнасці!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём юрыста!
Сёння няма ніводнай сферы дзейнасці, якую б магчыма было эфектыўна ажыццяўляць без прававой падтрымкі.
Менавіта ад вашага высокага прафесіяналізму, прынцыповай грамадзянскай пазіцыі, бездакорнай рэпутацыі залежыць умацаванне законнасці, стабільнасці і правапарадку ў дзяржаве. Ваша штодзённая праца па выкананні законаў, правоў, свабод грамадзян, законных інтарэсаў суб'ектаў гаспадарання дазваляе дынамічна развівацца эканоміцы і ў цэлым павышаць дабрабыт жыхароў нашага раёна.
Сардэчна жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, мудрасці і прафесійных поспехаў.
З павагай,
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.