Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Натарыусы правядуць бясплатнае кансультаванне

15.09.2025

Натарыусы правядуць бясплатнае кансультаванне

17 верасня 2025 года ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў.

На працягу дня ўсе жадаючыя могуць асабіста звярнуцца ў любую натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро Віцебскай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях афармлення спадчыны, завяшчання, падзелу маёмасці, шлюбнай дамовы, дагавора дарэння нерухомай маёмасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў і іншых пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса.

Тэлефоны натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама графік іх работы можна знайсці на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.