Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
26.01.2026
У Глыбокім адбылася важная і змястоўная сустрэча моладзі з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолем Сіўко.
Моладзь раёна актыўна ўключыліся ў абмеркаванне ключавых палажэнняў Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, а таксама дэталёва пазнаёміліся з напрамкамі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 – 2030 гады.
Падчас адкрытага дыялогу ўдзельнікі не толькі задавалі дэпутату вострыя і цікавыя пытанні, але і разам разважалі: "Якія канкрэтныя справы – ужо сёння – залежаць ад нас?" Ідэі, прапановы і шчырыя рэплікі гучалі з усіх бакоў – бо кожны хацеў унесці свой уклад у будучыню роднага краю і краіны ў цэлым.
Гэтая сустрэча стала не проста фармальным абменам думкамі, а сапраўднай прасторай для дыялогу пакаленняў, дзе маладзёжны голас быў пачуты і ўлічаны.
Разам – да канкрэтных спраў!