Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Паважаныя ветэраны, жыхары Глыбоччыны!Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з вялікім святам – Днём Перамогі!

05.05.2023

Паважаныя ветэраны, жыхары Глыбоччыны!Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з вялікім святам – Днём Перамогі!

78 гадоў аддзяляе нас ад пераможнага мая 1945 года.

78 гадоў аддзяляе нас ад пераможнага мая 1945 года. Але памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра людзей, якія вынеслі на сваіх плячах усе выпрабаванні ваеннага ліхалецця, а потым аднавілі краіну з руін, будзе жыць вечна. І колькі б гадоў ні прайшло, мы заўсёды будзем памятаць подзвіг нашага народа, дзякуючы якому мы сёння жывём пад мірным небам, гадуем дзяцей, радуемся вясне.

Наш абавязак – шанаваць памяць пра тых, хто абараніў для нас незалежнасць, шана­ваць кожны дзень, пражыты ў свабоднай Беларусі пад мірным небам.

У гэты святочны дзень самыя цёплыя словы ўдзячнасці мы адрасуем нашым ветэранам, якія вынеслі ўвесь цяжар ваеннага ліхалецця. Дзякуй вам і нізкі паклон!

Паважаныя землякі!

Няхай Перамога і памяць пра яе будуць заўсёды з намі – у сэрцах, у добрых пачынаннях, у штодзённым клопаце аб старэйшым пакаленні! Моцнага вам здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!


Глыбоцки раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцки раённы Савет дэпутатаў