Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны са святам

15.05.2023

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоччыны са святам

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём сям’і!

Паважаныя жыхары Глыбоччыны!

Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём сям’і!

Сям'я, пабудаваная на ўзаемнай любові, адказнасці і адданасці адзін аднаму, заўсёды была і застаецца асновай грамадства, захавальніцай духоўна-маральных асноў і каштоўнасцей, культурных і нацыянальных традыцый. У ёй фарміруюцца ўнутраны свет, характар, інтарэсы асобы, выхоўваюцца любоў да Радзімы, працавітасць, павага да старэйшых. Для кожнага з нас гэта жыватворная крыніца сіл, дабра і творчай энергіі, надзейны прыстанак ад нягод і праблем у паўсядзённым жыцці.

На Глыбоччыне пражывае 513 шматдзетных сямей, якія выхоўваюць 1682 дзіцяці, 22 прыёмных сям’і, у якіях гадуюцца 29 дзяцей, 25 апякунскіх сямей у якіх растуць 33 дзіцяці і дзіцячы дом сямейнага тыпу, дзе выхоўваюцца 9 дзяцей.

Падтрымка і ўмацаванне інстытута сям'і, павышэнне яе сацыяльнай абароненасці, ахова здароўя маці і дзіцяці, стварэнне ўмоў для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі – прадмет асаблівага клопату органаў улады рэгіёну.

Выказваем удзячнасць усім сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Гэта вялікая адказнасць і нялёгкая праца.

Дарагія землякі, хай растуць і поўняцца вашы сем'і! Жадаем вам моцнага здароўя, цяпла і дабрабыту. Няхай вас заўсёды акружаюць родныя і блізкія людзі, а ў сем’ях пануюць мір і згода!

З павагай,

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў