Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
04.04.2025
Удзел у мерапрыемстве прынялі: Вера Цяліца - старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў, начальнікі аддзелаў і сектараў райвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, навучэнская і працоўная моладзь.
Аб выніках работы Глыбоцкага раённага камітэта БРСМ за 2024 год і планах на гэты год расказала першы сакратар Яна Раманоўская.
У рамках Пленума актывістам маладзёжнай арганізацыі былі ўручаны ўзнагароды.
- Ужо заўтра вы станеце вызначаць будучыню нашага раёна, яго эканамічнае і сацыяльнае развіццё. Якім яно будзе, шмат у чым залежыць ад вашай грамадзянскай пазіцыі. Таму вельмі важна, каб сярод вас было як мага больш крэатыўна думаючых і ініцыятыўных людзей. Марыце і ўвасабляйце свае мары ў рэальнасць, - павіншавала моладзь Вера Цяліца, кіраўнік дэпутатскага корпуса раёна.
На XIX пленуме Глыбоцкага раённага камітэта БРСМ адбылася ўрачыстая цырымонія развітання з піянерскім гальштукам і ўступленні ў рады маладзёжнай арганізацыі.
Былыя актывісты піянерскага руху ўступілі ў новы этап - цяпер яны члены Глыбоцкай раённай арганізацыі БРСМ.
Маладзёжныя білеты новым членам арганізацыі ўручылі Вера Цяліца, старшыня раённага Савета дэпутатаў, Таццяна Гаўрылава, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама, Віталь Шыпко, старшыня раённага савета ветэранаў.
- Віншуем рабят з уступленнем у шэрагі грамадскага аб'яднання Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і жадаем ім поспехаў, дасягненні новых вынікаў. Спадзяемся, што жыццё кожнага будзе цікавым, незабыўным і карысным, – са словамі віншавання звярнулася да моладзі начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяна Гаўрылава.