Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Прыбаўляем у росце: у юбілейны год 85-годдзя раёна на Глыбоччыне зарэгістравана 85-е нованароджанае дзіця!

31.07.2025

Прыбаўляем у росце: у юбілейны год 85-годдзя раёна на Глыбоччыне зарэгістравана 85-е нованароджанае дзіця!

У аддзеле ЗАГС Глыбоцкага райвыканкама прайшла ўрачыстая рэгістрацыя маленькага глыбачаніна Мацвея Пачкоўскага. Сімвалічна, што ён стаў восемдзесят пятым дзіцём, якое нарадзілася ў год 85-годдзя ўтварэння раёна.

Мацвей - трэцяе дзіця зараз ужо ў шматдзетнай сям'і Кацярыны і Яўгена Пачкоўскіх: у малога ёсць сямігадовы брат Данііл і чатырохгадовая сястрычка Даша.

Шчаслівых бацькоў павіншавалі прадстаўнікі Глыбоцкага райвыканкама, яго ўпраўленняў і аддзелаў, грамадскіх арганізацый раёна, ПУ "Глыбокаегаз", дзе працуе Яўген.

Прысутныя дарылі падарункі, жадалі малому здароўя і росту, бацькам – радасці і цярпення, а дружнай шматдзетнай сям'і Пачкоўскіх – міру і шчасця на роднай Глыбоцкай зямлі.

Першы дакумент – пасведчанне аб нараджэнні – Мацвею Пачкоўскаму з найлепшымі пажаданнямі ўручыла кіраўнік спраў райвыканкама Іна Султанава.