Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
13.05.2025
У Глыбокім прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правёў пракурор Віцебскай вобласці Андрэй СКУРАТ пры ўдзеле пракурора Глыбоцкага раёна Валерыя Дайлідзёнка, старшыні райвыканкама Аляксандра Шубскага, кіраўніка спраў - начальніка ўпраўлення справамі райвыканкама Іны Султанавай, начальніка аддзела юрыдычнага, па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталлі Мацвеевай.
На прыём запісаўся жыхар аграгарадка Азярцы. Ён падымаў пытанне аб выдзяленні яму ў асабістае карыстанне зямельнага ўчастка для вядзення агародніцтва і цікавіўся тэхнічнымі і юрыдычнымі працэдурамі яго прадастаўлення.