Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
23.10.2025
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко правёў прыём грамадзян, а таксама рабочую сустрэчу са старшынёй Глыбоцкага райвыканкама Пятром Белусем і старшынёй Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Верай Цяліцай, падчас якой абмеркаваў актуальныя пытанні і ініцыятывы, якія тычацца развіцця раёна.
Анатоль Сіўко акцэнтаваў увагу на важнасці ўзаемадзеяння з мясцовымі жыхарамі і іх актыўнага ўдзелу ў жыцці раёна. Ён падкрэсліў, што такія сустрэчы дазваляюць лепш разумець патрэбы і чаканні грамадзян, а таксама знаходзіць шляхі вырашэння надзённых праблем.
У ходзе абмеркавання былі разгледжаны пытанні, якія датычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця Глыбоцкага раёна, а таксама ініцыятывы па паляпшэнні якасці жыцця мясцовых жыхароў.
Пётр Белусь і Вера Цяліца падзяліліся інфармацыяй аб бягучых праектах і планах на будучыню, накіраваных на развіццё інфраструктуры і падтрымку мясцовага самакіравання.
Анатоль Сіўко і Вера Цяліца сустрэліся з жыхарамі вуліцы Ф. Скарыны ў Глыбокім.
Жыхары вуліцы выказалі свае пажаданні з нагоды рамонту дарожнага пакрыцця, адзначыўшы, што раней ужо звярталіся да старшыні Глыбоцкага райвыканкама Пятра Белуся з гэтай просьбай. Анатоль Сіўко паведаміў, што пытанне асфальтавання вуліцы было абмеркавана з кіраўніком раёна.
На дадзены момант у раёне ідзе работа над фарміраваннем бюджэту на наступны год, у які плануецца ўключыць артыкулы выдаткаў на рамонт дарог як у Глыбокім, так і ў іншых населеных пунктах раёна.
Дэпутаты падкрэслілі, што ўсе звароты грамадзян будуць улічаны пры планаванні бюджэту, і па меры магчымасці будуць прадпрынятыя крокі для паляпшэння дарожнай інфраструктуры.
Анатоль Сіўко і Вера Цяліца у рамках Адзінага дня інфармавання сустрэлася з супрацоўнікамі Глыбоцкага РАНС і абмеркавалі ролю сямейных каштоўнасцей у сучасным грамадстве.
У сваім выступленні Анатоль Сіўко падкрэсліў важнасць традыцыйных сямейных каштоўнасцей для фарміравання асобы і сацыяльнай стабільнасці, а таксама адзначыў фундаментальную ролю нараджэння дзяцей для дэмаграфічнага развіцця краіны. Ён таксама згадаў аб дзяржаўнай падтрымцы сем'яў і культываванні традыцыйных каштоўнасцяў у Беларусі.
Пасля выступу дэпутат адказаў на пытанні ратавальнікаў.
Дэпутаты азнаёміліся з матэрыяльнай базай пажарнай аварыйна-выратавальнай часці ў Глыбокім.
Начальнік Глыбоцкага РАНС Аляксей Кісель правёў экскурсію па падраздзяленні, прадэманстраваўшы ўмовы службы, экіпіроўку і тэхніку ратавальнікаў.
У ходзе гутаркі Анатоль Сіўко адзначыў:
- Дзяржава ўкладвае значныя сродкі ў стварэнне прафесійных баз для службы ратавальнікаў. Гэта робіцца для таго, каб нашы героі маглі ў любую гадзiну сутак, днём і ноччу, быць гатовымі прыйсці на дапамогу і забяспечыць выратаванне людзей.