Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Работнікі Глыбоцкага вопытнага лясгаса адзначылі прафесійнае свята і 85-годдзе з дня ўтварэння прадпрыемства

16.09.2024

Работнікі Глыбоцкага вопытнага лясгаса адзначылі прафесійнае свята і 85-годдзе з дня ўтварэння прадпрыемства

На ўрачыстасці прысутнічалі работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі, навучэнцы Азярэцкай школы, юныя выхаванцы дашкольнага лясніцтва "Расток".

Прысутных павіншаваў першы намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Аляксей Абрамчык. Ён падзякаваў работнікам лясной гаспадаркі за добрасумленную, эфектыўную працу, захаванне лясоў і прыродных рэсурсаў, пажадаў усім здароўя, прафесійнага выканання абавязкаў, высокіх працоўных вынікаў, дабрабыту і шчасця. Аляксей Гардзеевіч уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў работнікам Глыбоцкага лясгаса.

Дырэктар лясгаса Аляксандр Сырапятка таксама павіншаваў калег з юбілеем прадпрыемства і прафесійным святам і ўручыў шматлікія высокія ўзнагароды найлепшым работнікам лясгаса.

Упрыгожваннем мерапрыемства стаў святочны канцэрт.