Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Рэспубліканская акцыі "Разам з мастацтвам" – "Беларусь – краіна магчымасцяў" прайшла ў Глыбоцкім гарадскім доме культуры

28.11.2024

Рэспубліканская акцыі "Разам з мастацтвам" – "Беларусь – краіна магчымасцяў" прайшла ў Глыбоцкім гарадскім доме культуры

Завяршальным акордам паездкі па Віцебскай вобласці ў рамках акцыі "Разам з мастацтвам" – "Беларусь – краіна магчымасцяў" стаў горад Глыбокае.

Акцыя арганізавана Маладзёжным тэатрам эстрады пры актыўнай падтрымцы Міністэрства культуры і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

На пляцоўцы Глыбоцкага ГДК размясцілася выстава майстроў народных мастацкіх рамёстваў Глыбоцкага дома рамёстваў і ўдзельнікаў народнага клуба майстроў "Крынiца".

А са сцэны гледачоў радавалі артысты беларускай эстрады: гурт "Зямля і Неба", Вольга Калеснікава, Кацярына Мядзведзева, Алена Грышанава і артысты раёна – ансамбль барабаншчыц "Віват" і ансамбль эстраднага танца "ВераНіка".

Адбыўся жывы дыялог з моладдзю на тэму ўнікальных магчымасцей, прадастаўленых беларусам. Артысты падзяліліся сваім вопытам і адказалі на пытанні гледачоў, якія датычацца раскрыцця патэнцыялу адоранай моладзі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў акцыі звярнулася старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Міхайлаўна Цяліца:

– Мы жывем у краіне вялікіх магчымасцяў, у незалежнай, мірнай, чыстай і прыгожай Беларусі, дзе створаны ўсе ўмовы для дастойнага жыцця, вучобы і працы людзей. Дзякую ўсім удзельнікам агульнарэспубліканскай акцыі "Разам з мастацтвам" за бясцэнны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, за тое, што дзеліцеся сваім вопытам і прывіваеце любоў да Радзімы праз мастацтва і культуру.

У рамках акцыі прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння маладзёжных білетаў новым членам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.