Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна павіншавала глыбачан - хрысціян каталіцкай веры - са светлым святам Раства Хрыстова

29.12.2025

Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна павіншавала глыбачан - хрысціян каталіцкай веры - са светлым святам Раства Хрыстова

Набажэнства ў гонар свята прайшло ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. У ім прынялі ўдзел старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Пётр Белусь, яго намеснік Таццяна Тарасевіч, а таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца.

Кіраўнік раёна ўручыў кветкі пробашчу касцёла ксяндзу Мікалаю Ціхановічу і пажадаў парафіянам міру, гармоніі, дабрабыту і душэўнага спакою ў кожным доме.

- Каляды - гэта свята, якое напаўняе сэрцы святлом веры, надзеі і любові, - адзначыў Пётр Белусь. - Яно вяртае нас да духоўных каранёў, да хрысціянскіх ідэалаў і вечных каштоўнасцяў: міласэрнасці, даравання, клопату аб блізкіх.

Хай у жыцці кожнага з вас здзяйсняюцца добрыя цуды, хай дні напаўняюць радасныя падзеі, шчырыя ўсмешкі і цяпло чалавечых сэрцаў.

Жадаю вам моцнага здароўя, любові, дабрабыту і росквіту вам і вашым блізкім!