Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
15.08.2024
Пакінуўшы на час абавязкі, дэпутацкі корпус на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Верай Цяліцай, члены Глыбоцкага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі "Белая Русь", члены каардынацыйнага Савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Глыбоцкага раёна наводзілі парадак на тэрыторыі г.п. Падсвілле.
Асноўны фронт работ у гэты дзень быў сканцэнтраваны на гарпасялковым парку. Тут прыбіралі смецце, сухую траву, абнавілі вертыкальную разметку на слупах.
– Прыгажосць і ўтульнасць можна стварыць толькі разам. Парадак пачынаецца са стаўлення чалавека да роднай зямлі: гаспадарскага, клапатлівага, неабыякавага, - адзначыла ініцыятар акцыі старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца.