Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Пасяджэнне райвыканкама правёў кіраўнік раёна

26.06.2026

Пасяджэнне райвыканкама правёў кіраўнік раёна

Пад старшынствам Максіма Бакурава, кіраўніка раёна, адбылося пасяджэнне райвыканкама. На парадку дня – пытанні, якія маюць вялікае значэнне для жыцця раёна.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі ход рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 ад 4 сакавіка 2019 года «Аб удасканаленні развіцця жыллёва камунальнай гаспадаркі краіны». З дакладам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Папко.
Першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксей Абрамчык прадставіў даклад аб мерах па падрыхтоўцы да ўборкі ўраджаю і сяўбы азімых культур пад ураджай 2027 года.
Па выніках абмеркавання Максім Бакураў паставіў перад профільнымі службамі канкрэтныя задачы – іх выкананне будзе на асаблівым кантролі.