Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Сёмае дзіця ў сям'і нарадзілася напярэдадні Дня Незалежнасці ў глыбачан Людмілы і Барыса

10.07.2025

Сёмае дзіця ў сям'і нарадзілася напярэдадні Дня Незалежнасці ў глыбачан Людмілы і Барыса

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь глыбачанка Людміла Захар'ева нарадзіла дачку Паліну.

Дзяўчынка стала сёмым дзіцём у сям'і, дзе цяпер падрастаюць Анастасія, Ксенія, Сабрына, Вікторыя, Паліна і хлапчукі Мікіта і Ілля.

Тата Барыс Леанідавіч працуе ў ПГУП "ДзімIр-транс" кіроўцам, а Людміла, як жартуе яе муж, мамай.

Урачыстую рэгістрацыю нараджэння Паліны правялі супрацоўнікі аддзела ЗАГС Глыбоцкага райвыканкама Святлана Ігнатовіч і Таццяна Лазаронак, якая ўручыла бацькам пасведчанне аб нараджэнні дзяўчынкі.

Шматдзетную сям'ю павіншавалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Глыбоччыны: райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, раённых арганізацый Беларускага Фонду міру, Беларускага саюза жанчын, Белай Русі, Беларускага Чырвонага Крыжа, раённага камітэта ГА "БРСМ".