Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Сямейны экіпаж Арэхавых на ўборцы ўраджаю-2025

11.08.2025

Сямейны экіпаж Арэхавых на ўборцы ўраджаю-2025

Жніво сёлета сапраўды выдалася няпростым. На палях сельгаспрадпрыемстваў Глыбоччыны кіпіць напружаная праца, якая патрабуе ад кожнага ўдзельніка поўнай самааддачы і прафесіяналізму.

Асабліва ўражвае гісторыя сямейнага экіпажа Арэхавых. Браты Раман і Іван, разам з бацькам Аляксандрам Мікалаевічам, дэманструюць сапраўдны прыклад працавітасці і згуртаванасці.

Гэты сезон яны працуюць на сучасным камбайне КЗС-1218, прычым не проста на новым, а на адным з 95 імянных машын, выпушчаных у гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны. Камбайн носіць імя выбітнага палкаводца, Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Міхаіла Рыгоравіча Яфрэмава.

Гэта не проста тэхніка, а сімвал памяці аб тых, хто аддаў жыццё за нашу Радзіму. Кожны раз, сядаючы за руль гэтага камбайна, Аляксандр Мікалаевіч і яго сыны ўспамінаюць пра подзвіг абаронцаў, якія змагаліся з фашысцкімі захопнікамі. Яны разумеюць, што менавіта дзякуючы гэтым людзям яны могуць спакойна працаваць і гадаваць хлеб.