Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Сёння, 30 жніўня, у Глыбоцкай раённай гімназіі прайшла традыцыйная жнівеньская педагагічная канферэнцыя "Якасць сучаснай адукацыі: традыцыі, інавацыі, вопыт рэалізацыі"

30.08.2024

Сёння, 30 жніўня, у Глыбоцкай раённай гімназіі прайшла традыцыйная жнівеньская педагагічная канферэнцыя "Якасць сучаснай адукацыі: традыцыі, інавацыі, вопыт рэалізацыі"

На раённай педагагічнай канферэнцыі былі абмеркаваны вынікі адыходзячага навучальнага года і абазначаны перспектывы развіцця адукацыі ў раёне.

Адкрыла канферэнцыю начальнік аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Гаўрылава, якая адзначыла паспяховую працу па выхаванні ў дзяцей павагі да дзяржаўных сімвалаў, падрабязна спынілася на мерапрыемствах па падтрымцы гісторыка-культурнай спадчыны краіны і рэгіёна.

Старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі падкрэсліў важнасць патрыятычнага выхавання навучэнцаў і пажадаў поспехаў калектывам устаноў адукацыі.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання асаблівую падзяку атрымалі некалькі школ за высокі ўзровень падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Аляксандр Шубскі ўручыў ключы ад новага аўтамабіля сацыяльна-педагагічнаму цэнтру раёна.

Канферэнцыя стала яркай падзеяй і крыніцай натхнення для будучай работы педагогаў.