Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
16.10.2025
Дэлегат Усебеларускага народнага сходу Таццяна Карніловіч, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама, прыняла ўдзел у рабоце семінара для актыву рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" у Нацыянальнай бібліятэцы, на якім былі разгледжаны пытанні інфармацыйнай, экалагічнай, навукова-тэхналагічнай бяспекі і электаральнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
У праграме семінара было прадугледжана наведванне індустрыяльнага парку "Вялікі Камень".
- Удзел у семінары стаў для мяне надзвычай важнай падзеяй. Асаблівую каштоўнасць мела абмеркаванне пытанняў патрыятычнага, экалагічнага выхавання і інфармацыйнай культуры навучэнцаў. У ходзе мерапрыемства мы, прадстаўнікі розных рэгіёнаў, прыйшлі да аднадушнай думкі: правядзенне мерапрыемстваў такога фармату дазволяць выпрацаваць канкрэтныя механізмы процідзеяння выклікам лічбавай эпохі. Толькі аб'яднаўшы намаганні, мы зможам захаваць суверэнітэт для будучага пакалення.