Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
01.06.2023
Наступіла самая цудоўная пара года - лета. Птушкі спяваюць і душа разам з імі, хочацца адцягнуцца ад спраў, забыцца пра дрэнны настрой, акунуцца ў атмасферу шчасця. Усё гэта немагчыма ўявіць без музыкі. Менавіта яна дорыць радасць і насычае жыццё яркімі ўражаннямі і фарбамі.
Творчыя мастацкія калектывы ўстаноў культуры раёна ў рамках праекта «Арт-выхадныя» запрашаюць жыхароў Глыбоччыны і гасцей раёна акунуцца ў свет творчасці і мастацтва. Тэатралізаваныя і гульнявыя праграмы, конкурсы і канцэртныя выступленні ўсё лета па нядзелях будуць праходзіць на канцэртнай пляцоўцы возера Кагальнае.
Сачыце за анонсам выступаў праекту «Арт-выхадныя» ў сацыяльных сетках і на афішах гарады.
Прыходзьце за настроем і зарадам бадзёрасці на ўсё лета!