Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
30.08.2024
Менавіта такую фразу-заклік нанеслі актывісты Маладзёжнага атрада аховы правапарадку разам з супрацоўнікамі аддзела ДАІ Глыбоцкага РАУС на асфальце перад пешаходнымі пераходамі побач з установамі, якія наведваюць дзеці.
Галоўная мэта акцыі - нагадваць дарослым аб тым, што паблізу праезнай часткі неабходна быць асабліва ўважлівым да дзяцей.
– З дапамогай трафарэта і балонаў з белай фарбай мы нанеслі на асфальт надпіс для дарослых і дзяцей, якi падкажа ім быць асцярожнымі пры пераходзе праз дарогу. Мы спадзяемся, што пасля такога прызыву, кожны, хто ўбачыць каля пешаходнага пераходу дзіцяці, абавязкова возьме яго за руку і дапаможа перайсці праз праезную частку, – падзялілася меркаваннем Алеся Шыпіла, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.