Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

У Глыбокім стартавала акцыя "Ялінка
здзяйснення жаданняў"

23.12.2024

У Глыбокім стартавала акцыя "Ялінка здзяйснення жаданняў"

Напярэдадні калядных і навагодніх свят у Глыбоцкім раёне традыцыйна праходзіць дабрачынная акцыя "Ялінка здзяйснення жаданняў". Акцыя накіравана на выкананне запаветных жаданняў дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Старт акцыі дадзены ў Глыбоцкім райвыканкаме.

На мерапрыемстве сабраліся прадстаўнікі дэпутацкага корпуса раёна, кіраўніцтва Глыбоцкага райвыканкама, а таксама актывісты грамадскіх арганізацый, супрацоўнікі прамысловых прадпрыемстваў і розных устаноў. Удзельнікі акцыі выбралі сабе канверты з лістамі дзяцей, якія знаходзіліся на навагодняй ёлцы, і зачыталі іх пажаданні. Кожны з прысутных узяў на сябе абавязацельства выканаць выбранае ім жаданне.

– Гэта добрая традыцыя дапамагае стварыць святочны настрой і падарыць радасць дзецям, якім асабліва важна адчуць клопат і ўвагу ў гэты чароўны перыяд, - адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама Людміла Карніловіч.