Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
17.12.2024
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяна Гаўрылава, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ірына Кучарава, навучэнцы раённай гімназіі і школ горада, настаўнікі і бацькі і, вядома ж, Дзед Мароз са Снягуркай.
Гасцей свята вітала Вера Цяліца, пажадаўшы дзецям добрага настрою, здзяйснення ўсіх жаданняў, паспяховай вучобы, здаровага незабыўнага адпачынку, а затым разам з дзедам Марозам і Снягуркай дала старт акцыі.
У пачатку мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі стаць удзельнікам акцыі, набыць сувенірную навагоднюю прадукцыю, зробленую рукамі навучэнцаў устаноў адукацыі раёна.
Акцыя "Нашы дзеці" стартавала! Далучайцеся да яе ўсе, хто за шчаслівае, радаснае, яркае дзяцінства нашых дзяцей!