Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

У Глыбокім ушанавалі памяць герояў, якія вызвалялі горад у гады Вялікай Айчыннай вайны

21.02.2025

У Глыбокім ушанавалі памяць герояў, якія вызвалялі горад у гады Вялікай Айчыннай вайны

У парку Перамогі горада Глыбокае адбылася цырымонія ўскладання кветак да брацкай магілы герояў, якія вызвалялі горад у гады Вялікай Айчыннай вайны.

На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі мясцовых улад, палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, сілавых структур.

Навуковы супрацоўнік Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Уладзімір Мірончык нагадаў аб трагедыі 40-х гадоў.

Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.

Мерапрыемства стала важным сімвалам адзінства і павагі да гісторыі.