Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

У Глыбоцкім раёне падведзены вынікі спаборніцтва сярод жывёлаводаў

31.01.2025

У Глыбоцкім раёне падведзены вынікі спаборніцтва сярод жывёлаводаў

У рамках рэспубліканскай акцыі "Наш жывёлавод" у Глыбоцкім раёне па ініцыятыве райкама прафсаюза работнікаў АПК штогод праходзяць спаборніцтвы сярод жывёлагадоўчых ферм, аператараў машыннага даення і аператараў па адкорме буйной рагатай жывёлы на зімова-стойлавы перыяд.

Вынікі спаборніцтва за лістапад і снежань падвялі нядаўна ў райкаме галіновага прафсаюза. Па традыцыі, прафсаюзны лідэр аграрыяў Глыбоччыны Наталля Зяновіч павіншавала лепшых жывёлаводаў асабіста. На мінулым тыдні Наталля Пятроўна пабывала на малочнатаварнай ферме "Мнюто" УП "Мнюто" і на малочнатаварным комплексе "Квачы" УП "Канстанцінаў Двор". Калектывы гэтых ферм (загадчыцы Аліна Рубашко і Жана Барвінец) сталі пераможцамі спаборніцтва за лістапад і снежань адпаведна. У падарунак ад прафсаюза - карысныя падарункі для паляпшэння бытавых умоў жывёлаводаў - мікрахвалевыя печы і электрачайнікі.

Грошавымі прэміямі і падзякамі ад прафсаюза ўзнагароджаны аператары машыннага даення Алена Папко (МТФ "Мярэцкія" УП "Мярэцкія", па выніках работы за лістапад) і Наталля Смірнова (МТФ "Узрэчча" ААТ "Залатая падкова", па выніках за снежань) .

У ліку лепшых аператараў па адкорме буйной рагатай жывёлы - Юлія Лаўрыновіч і Анастасія Пашковіч, якія працуюць на МТФ "Абруб" УП "Каралі", а таксама Валянціна Дубоўская - работніца МТФ "Старыя Шарабаі" УП "Канстанцінаў Двор".