Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

У Глыбоцкім цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці адкрылася выстава фотаработ вядомага кінааператара, фотамастака і публіцыста Анатоля Забалоцкага "Русь. Весі, лікі, зямля..."

06.12.2024

У Глыбоцкім цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці адкрылася выстава фотаработ вядомага кінааператара, фотамастака і публіцыста Анатоля Забалоцкага "Русь. Весі, лікі, зямля..."

У рамках адкрыцця глыбачан запрасілі на прагляд фільма "Святы" пра свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраско і сустрэчу з выканаўцам галоўнай ролі акцёрам тэатра і кіно Ігарам Пятровым.

Мерапрыемства адбылося дзякуючы культурнаму супрацоўніцтву Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта і Расійскага клуба праваслаўных мецэнатаў.

– Зусім нядаўна мы прыязджалі да вас з выставай "Руская Атлантыда", правялі тут пленэр рускіх мастакоў з розных краін свету, а прывезлі ў Глыбокае гэтую дзіўную выставу і выдатны фільм. Спадзяюся на працяг нашага культурнага супрацоўніцтва, – адзначыў Аляксандр Іванавіч, афіцыйны прадстаўнік клуба мецэнатаў у Беларусі, саветнік старшыні праўлення Беларускага саюза кінематаграфістаў, член Царкоўна-грамадскага савета па культуры Беларускай праваслаўнай царквы.

Гасцямі сустрэчы былі таксама старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў Андрэй Клімовіч і аўтар многіх арт-праектаў у рамках розных тэатральных фестываляў, акцёр тэатра і кіно Ігар Пятроў, благачынны Глыбоцкага благачыння протаіерэй Міхаіл Ізаітка.

Мастацка-дакументальны фільм "Святы" беларускага рэжысёра Віталя Любецкага расказвае пра трагічную гісторыю жыцця святара Мінскай епархіі Уладзіміра Хіраскі, які ў 1999 годзе быў кананізаваны як святой Беларускай праваслаўнай царквы.

Пасля прагляду выканаўца галоўнай ролі Ігар Пятроў расказаў крыху пра сябе і адказаў на шматлікія пытанні гледачоў. Ён распавёў, што для яго як верніка было вялікім гонарам, што здымачную групу і яго асабіста на работу па стварэнні фільма дабраславіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Напрыканцы сустрэчы намеснік старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Таццяна Тарасевіч падзякавала гасцям і асабіста Аляксандру Копелеву за арганізацыю выдатнай сустрэчы.