Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
28.11.2024
Член абласной інфармацыйнай групы, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Якаў Жулеў сустрэўся з калектывам Глыбоцкай ЖКГ.
У правядзенні Адзінага дня інфармавання прынялі ўдзел пракурор Глыбоцкага раёна Валерый Дайлідёнак і галоўны прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Юлія Велічэнка.
Якаў Жулеў асвятліў асноўную тэму лістападаўскага Адзінага дня інфармавання, якая, нагадаем, гучала так: "Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас". Ён распавёў пра асаблівасці і важнейшыя даты цяперашняй электаральнай кампаніі.
Гаворачы аб трыццацігоддзі інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі, Якаў Леанідавіч адзначыў, што зараз Беларусь цалкам забяспечвае сябе ва ўсіх найважнейшых сферах жыцця. І больш за тое: заходнія санкцыі паказалі, што абраны трыццаць гадоў таму прэзідэнтам курс апынуўся верным.
Валерый Дайлідёнак распавёў прысутным аб кібербяспецы і як не трапіцца на хітрыкі ашуканцаў.