Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

У Падсвільскай школе імя Героя Савецкага Саюза П.М. Казлова закладзены сірынгарый

26.09.2024

У Падсвільскай школе імя Героя Савецкага Саюза П.М. Казлова закладзены сірынгарый

Мерапрыемства прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і з'яўляецца часткай патрыятычнага праекта "Бэз Перамогі - Сад Міру", які рэалізуецца ў краінах СНД. Ініцыятарам яго правядзення стаў адзін з суаўтараў гэтага міждзяржаўнага праекта выпускнік Падсвільскай школы 1954 года, Ганаровы грамадзянін Глыбоцкага раёна, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, загадчык аддзела біяхіміі і біятэхнікі Цэнтральнага батанічнага саду Уладзімір Мікалаевіч Рашэтнікаў.

Удзел у сустрэчы пакаленняў і ў стварэнні сірынгарыя прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца і дэпутат абласнога Савета дэпутатаў па Падсвільскай выбарчай акрузе Віктар Міраш.

У атмасферы асаблівай цеплыні праходзіла сустрэча гасцей з навучэнцамі і педагогамі школы. Шмат добрых пажаданняў – любіць Айчыну, свой родны край, імкнуцца да сваёй запаветнай мары – прагучала ў адрас юнага пакалення.