Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
14.10.2024
Напярэдадні свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў сабор Нараджэння Прасвятой Багародзіцы горада Глыбокае дастаўлены каўчэг з часціцай мошчаў святой блажэннай Матроны Маскоўскай.
У ціхі сонечны восеньскі вечар мноства глыбачан і гасцей нашага краю сустракалі святыню. Усе з вялікай глыбокай павагай схіляліся перад каўчэгам, дзякуючы святую блажэнную Матронушку за яе прадстаўніцтва перад Госпадам Богам і дапамогу ўсім тым, хто просіць.
Нагадаем, святыня будзе знаходзіцца ў саборы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў г. Глыбокае па 15 кастрычніка да 12.00.