Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

У цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці адкрылася выстава жывапісу Алены Кабылінскай "Я бачу... Адчуваю... Пішу..."

29.10.2024

У цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці адкрылася выстава жывапісу Алены Кабылінскай "Я бачу... Адчуваю... Пішу..."

З адкрыццём выставы Алену Міхайлаўну павіншавалі родныя, блізкія, сябры, калегі і неабыякавыя да творчасці людзі, сярод іх і знакаміты клоун і рэжысёр, заслужаны артыст Расіі, лаўрэат міжнародных фестываляў, у мінулым паветраны гімнаст цырка "Дзю Салей" Мікалай Чалнакоў з жонкай Аленай.

Алена Міхайлаўна з дзяцінства захоплена творчасцю. Першая сур'ёзная карціна была напісана ў 2018 годзе.

– Кожная новая карціна мяне акрыляе. Мару адну з будучых выстаў прысвяціць любімаму гораду Глыбокае, – падзялілася Алена Кабылінская.