Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
09.04.2025
Юбілейнае мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю раёна, прайшло ва Удзелаўскім цэнтры культуры.
Яго ганаровымі гасцямі былі старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Людміла Карніловіч, загадчык сектара культуры райвыканкама Таццяна Мацюшонак, старшыня Удзелаўскага сельвыканкама Віктар Карман, старэйшына аграгарадка Удзела Юзафа Будзько, якая прапрацавала ў сферы медыцыны 30 гадоў, былая настаўніца з 42-гадовым стажам Ганна Глямбоцкая, якая ператварыла бацькоўскі дом у міні-музей і захавала для спадчыннікаў дух часу нашых дзядоў і бацькоў, уклад беларускага жыцця, сямейную культуру і гісторыю.
Удзельнікамі святочнага мерапрыемства былі таксама прадстаўнікі сельгаспрадпрыемства "За Радзіму", навучэнцы і педагогі Удзелаўскай і Мярэцкаўскай школ, жыхары аграгарадка.
Старшы навуковы супрацоўнік Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Аляксандр Хайноўскі расказаў пра найбольш важныя і значныя падзеі, якія прайшлі ў раёне за 85 гадоў.
Затым пра сябе, сваю працу, любімы занятак - папаўняць фонды сямейнага музея і арганізоўваць сустрэчы былых аднавяскоўцаў - распавяла Ганна Глямбоцкая. Ганна Адамаўна выказала словы падзякі райвыканкаму, спецыялістам аддзелаў і службаў, якія прыдумалі такую цікавую ідэю юбілейнага марафону і далі магчымасць вяскоўцам даведацца пра новае і цікавае, культурна адпачыць і праявіць сябе.
Юзэфа Іванаўна Будзько, хоць і была звязана са сферай медыцыны, у душы аказалася паэтам і напісала цэлую міні-паэму аб жыцці ў аграгарадку Удзела.
Пано з выявай касцёла Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі ў аграгарадку Удзела Веры Цяліца ўручылі старшыня Удзелаўскага сельвыканкама Віктар Карман разам з майстрам вышыўкі і лапікавага шыцця народнай студыі майстроў народных мастацкіх рамёстваў "Крыніца" Аленай Згірскай.
Вера Міхайлаўна падзякавала жыхарам аграгарадка за іх працу і творчасць на карысць малой радзімы і пажадала ўсім прысутным здароўя, невычэрпнай энергіі, працавітасці, заслужанай павагі і пашаны.
Падарункам для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства стаў канцэрт, падрыхтаваны артыстамі Удзелаўскага цэнтра культуры і навучэнцамі Удзелаўскага філіяла Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтваў.