Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
25.10.2024
У зале сабраліся работнікі і ветэраны працы Глыбоцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Ветліва ўдзельнікаў сустрэчы прывітаў старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі. У сваім выступленні ён адзначыў важнасць работы санітарна-эпідэміялагічнай службы для здароўя насельніцтва і бяспекі грамадства ў цэлым.
Аляксандр Мікалаевіч выказаў падзяку ўсім, хто ўдзельнічае ў гэтай важнай дзейнасці, бо работа санітарнай службы стаіць на варце здароўя жыхароў раёна.
Момант узнагароджання стаў асаблівым урачыстым акцэнтам у праграме мерапрыемства. Аляксандр Шубскі ўручыў работнікам і ветэранам працы Ганаровыя граматы райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.
Працягнулася мерапрыемства святочным канцэртам, падрыхтаваным творчым калектывам Глыбоцкага гарадскога дома культуры.