Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства, прайшлі ў Глыбокім

18.09.2024

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства, прайшлі ў Глыбокім

На плошчы 17 Верасня ў Глыбокім прайшла патрыятычная акцыя, прысвечаная Дню народнага адзінства "Будзем жыць у адзінстве дружным!".

Мерапрыемства аб'яднала жыхароў горада розных прафесій і ўзростаў. Атрымалася сапраўднае свята адзінства!

– Дзень народнага адзінства – гэта свята, якое аб'ядноўвае нас усіх вакол адной агульнай ідэі - захаваць і ўмацаваць нашу Радзіму, яе адзінства, суверэнітэт і незалежнасць. Ён сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, падкрэслівае важкі гістарычны падмурак сучаснай дзяржаўнасці, - звярнуўся да ўдзельнікаў патрыятычнай акцыі старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі.

У патрыятычным шэсці ад плошчы 17 Верасня да Глыбоцкага гарадскога дома культуры прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і партый, працоўных калектываў і моладзь.

Святочны канцэрт "Вялікі народ адзіны", прысвечаны Дню народнага адзінства, прайшоў у Глыбоцкім гарадскім доме культуры.