Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Урокі жыцця для маладога пакалення

02.10.2024

Урокі жыцця для маладога пакалення

Савет працуючай моладзі і Савет ветэранаў аб'яднаў дыялог "Урокі жыцця для маладога пакалення".

Дыялогавая пляцоўка стала месцам, дзе сустрэліся вопыт і мудрасць старэйшага пакалення з энергіяй і энтузіязмам маладога пакаленні.

Сустрэча праходзіла ў фармаце ўспамінаў, пажаданняў, дыялогу пакаленняў. Ветэраны працы з задавальненнем дзяліліся сваімі ўспамінамі аб працоўнай дзейнасці і цікавымі жыццёвымі гісторыямі свайго лёсу. Таксама прадстаўнікі шаноўнага ўзросту распавялі моладзі аб пошуку натхнення, творчасці і поспехах.

– Такія сустрэчы захоўваюць пераемнасць пакаленняў, даюць магчымасць знайсці кропкі судотыку для далейшай сумеснай працы і спрыяюць умацаванню сувязяў паміж пакаленнямі, – адзначыла Алеся Шыпіла, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, якая выступіла вядучай дыялогу.