Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
09.06.2025
У гандлёвым цэнтры ГУМ у Глыбокім прайшла прэзентацыя мабільнай выставы "Старонкі Перамогі", прысвечанай 80-годдзю Перамогі.
На выставе прадстаўлены ўнікальныя фатаграфіі з архіваў, газетныя палосы, матэрыялы газеты ваенных гадоў і пасляваенныя выпускі.
Дырэктар Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея, старшыня раённай арганізацыі "Беларускае таварыства "Веды" Алена Мядзелец распавяла прысутным пра гісторыю газеты "Віцебскі рабочы", якая выдавалася ў акупацыі і распаўсюджвалася партызанамі.
На адкрыцці прысутнічала намесніца старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Тарасевіч.
Таццяна Леанідаўна падзякавала адміністрацыі ГЦ ГУМ за магчымасць размясціць выставу ў гандлёвым цэнтры і адзначыла:
- Кожны мальберт - гісторыя асобна ўзятага часовага адрэзка. Я ўпэўнена, што кожны наведвальнік выставы, прысвечанай подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адкрые для сябе шмат новага.
Выстава будзе працаваць з 9 па 15 чэрвеня.