Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
20.08.2025
Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё імянной дошкі Мікалаю Канстанцінавічу Круку - заслужанаму лесаводу Рэспублікі Беларусь, кандыдату біялагічных навук, дацэнту БДТУ.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кулік, генеральны дырэктар Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Юрый Ліпскі, намеснiк старшынi райвыканкама Таццяна Тарасевіч, сваякі Мікалая Канстанцінавіча, запрошаныя, работнікі і ветэраны Глыбоцкага вопытнага лясгаса, а таксама выхаванцы дашкольнага лясніцтва "Парастак".
Міністр лясной гаспадаркі адзначыў, што Мікалай Канстанцінавіч – сапраўдны прыклад самаадданай працы і прафесіяналізму.
Яго жыццёвы шлях служыць натхненнем для маладых спецыялістаў, дэманструючы, якім павінен быць сапраўдны прафесіянал лясной гаспадаркі.
– Ад імя Глыбоцкага райвыканкама віншуем вас, Мікалай Канстанцінавіч, з выдатным юбілеем – 70-годдзем!
Асабліва сімвалічна, што гэтая значная дата супадае з 85-годдзем нашага раёна, і гэта не можа быць простым супадзеннем.
Ваш жыццёвы шлях – прыклад самаахвярнага служэння роднаму краю.
У гэты знамянальны дзень ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу і невычэрпнай жыццёвай энергіі!
Няхай кожны дзень прыносіць радасць і задавальненне, а блізкія людзі атачаюць вас клопатам і любоўю, – сказала Таццяна Тарасевіч, намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама.