Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

У рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоля Сіўко з супрацоўнікамі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Глыбоцкім раёне

26.01.2026

Галоўнай тэмай дыялогу сталі ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Анатоль Сіўко падрабязна спыніўся на выніках другога пасяджэння Усебеларускага народнага сходу, падкрэсліўшы яго гістарычную значнасць для краіны. Асаблівая ўвага была ўдзелена прыярытэтам, пазначаным у Год беларускай жанчыны.

У другой частцы мерапрыемства супрацоўнікі Белдзяржстраху задалі хвалюючыя іх пытанні. Паднімаліся тэмы тэхнічнага абслугоўвання ацяпляльных электракатлоў, асфальтавання дарог у горадзе і раёне, працэдуры ўзаконьвання гаспадарчых пабудоў і магчымасці падключэння электраатаплення ў сельскай мясцовасці.

Усе звароты ўзятыя дэпутатам на кантроль!