Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

У працоўных калектывах Глыбоцкага раёна прайшоў Адзіны дзень інфармавання

24.10.2025

У працоўных калектывах Глыбоцкага раёна прайшоў Адзіны дзень інфармавання

Асноўнай тэмай абмеркавання стала роля сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве - удзельнікі абмеркавалі важнасць умацавання сямейных традыцый, выхавання дзяцей у духу павагі і ўзаемадапамогі.

Акрамя таго, работнікам нагадалі аб неабходнасці вакцынацыі супраць грыпу, асабліва напярэдадні сезоннага ўздыму захворвання, і растлумачылі перавагі своечасовай імунізацыі для захавання здароўя работнікаў і іх сем'яў.

Таксама былі закрануты пытанні аховы працы: актуальныя патрабаванні па забеспячэнні бяспечных умоў на працоўных месцах, прафілактыка вытворчага траўматызму і адказнасць працадаўцаў і работнікаў за захаванне нормаў бяспекі.