Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Список граждан, нуждающихся в улучшении жилищных условий/ Спіс грамадзян, якім патрэбнае паляпшэнне жыллёвых умоў
05.03.2025
Лепшыя з лепшых вызначаліся ў сямі намінацыях.
Сярод пераможцаў конкурсу радасна адзначыць і прадстаўніц Глыбоччыны.
Валянціна Спасібёнак, дырэктар Глыбоцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, была аб'яўлена лепшай у намінацыі “Духоўнасць і культура”.
Яшчэ адна пераможца з Глыбоцкага раёна Валянціна Крывёнак, дырэктар ААТ "Залатая падкова", дэпутат Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў, стала лепшай у намінацыі "Гаспадыня вёскі".
- Працу любой жанчыны важна ацэньваць. І конкурс "Жанчына года" – гэта такая добрая нагода сказаць жанчынам дзякуй, – адзначыла Таццяна Тарасевіч, старшыня раённай арганізацыі "Беларускі саюз жанчын".
Дарэчы, Валянціна Крывёнак прадставіць Віцебскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе "Жанчына года - 2024" у Мінску.