Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Валянціна Крывёнак – пераможца рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года-2024"

13.03.2025

Валянціна Крывёнак – пераможца рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года-2024"

У Нясвіжы адбылося ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года – 2024".

Валянціна Крывёнак, член Глыбоцкай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, дырэктар ААТ "Залатая падкова", увайшла ў склад дэлегацыі Беларускага саюза жанчын Віцебшчыны.

Валянціна Міхайлаўна стала пераможцай у намінацыі "Гаспадыня вёскі". Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Ломскі ўручыў узнагароду і павіншаваў з перамогай у конкурсе.