Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі з Днём пажылых людзей

02.10.2025

Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі з Днём пажылых людзей

У дзень пажылых людзей віншаванні прымала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Балтушкіна.

Старшыня Глыбоцкага райвыканкама Пётр Белусь, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца і старшыня Глыбоцкага савета ветэранаў Віталь Шыпко наведалі дома ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Марыю Балтушкіну.

У адрас ветэрана гучалі добрыя словы і пажаданні здароўя, сіл і ўвагі блізкіх. Гаварылі шчырае дзякуй за гераізм і адвагу, За магчымасць жыць пад мірным небам.

Госці ўручылі Марыі Пятроўне кветкі і падарункі.